Ян Багуслаў Рдултоўскі
Ян Багуслаў Рдултоўскі (1665—1744) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян віцебскі (1735—1739) і новагародскі (1739—1744). БіяграфіяПаходзіў з незаможнага роду Рдултоўскіх герба «Драгослаў», прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Менскім і Новагародскім паветах. Займаў пасаду менскага скарбніка, з 1720 года быў новагародскім земскім суддзёй. У 1735 годзе першым з роду атрымаў сенатарскую годнасць, стаўшы кашталянам віцебскім. Памёр на пасадзе новагародскага кашталяна. У 1735 годзе падпісаў ухвалу Генеральнай Рады варшаўскай канфедэрацыі. Сям’яБыў жанаты з Аленай, дачкой менскага падстаросты Тэадора Антонія Ваньковіча (?—1716) і яго жонкі Ганны Войшнар, дачкі лідскага земскага пісара. У шлюбе нарадзіліся прынамсі двое дзяцей[1]:
Продкі Алены з Ваньковічаў
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia