Япанчэ Вагізавіч Алішаў
Япанчэ Вагізавіч Алішаў (24 лістапада 1925, Чыстапаль, Татарыя, Расія — 7 ліпеня 2005) — вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Інжынер-палкоўнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1985). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Харкаўскае вышэйшае авіяцыйна-інжынернае ваеннае вучылішча (кваліфікацыя «Радыёінжынер», 1958). Працаваў у Харкаўскім вышэйшым авіяцыйна-інжынерным ваенным вучылішчы (1958—1971), Харкаўскім інстытуце радыёэлектронікі (1971—1973), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973, у 1974—1984 — загадчык кафедр аўтаматычнай і многаканальнай электрасувязі і многаканальнай электрасувязі). Навуковыя інтарэсы: аптычная лакацыя і сувязь; лазерныя сістэмы кіравання аб’ектамі; валаконна-аптычныя тэлекамунікацыйныя сістэмы; лічбавыя інтэгральныя і інтэлектуальныя сеткі. УзнагародыОрдэн Айчыннай вайны, знакі «Вынаходнік СССР», «Ганаровы радыст СССР» і інш. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia