Яраслаўскі трамвай

Яраслаўскі трамвай

Яраслаўскі трамвай — адна з найстарэйшых трамвайных сістэм у Расіі, працуе ў горадзе Яраслаўль. Ідэя пабудовы гарадской рэйкавай дарогі для сувязі чыгуначнага вакзала і прыстаняў на Волзе выказвалася яшчэ з 1890-х гадоў. У першую чаргу дарога павінна была аблегчыць перавалку грузаў праз горад. У 1896 годзе было прынята рашэнне аб пуску электрычнага трамвая, а ў наступным годзе заключаны кантракт з бельгійскай «Кампаніяй цягі і электрычнасці». Збудаванне ліній пачалося летам 1899 і працягвалася да восені 1900 года. Урачыстае адкрыццё руху адбылося 17 (30) снежня 1900 года. На лініі выйшлі 19 вагонаў фірмы «Валькер». У 2014 годзе працавалі 4 гарадскія маршруты.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya