Яраслаў Генадзевіч Ямпаль
Яраслаў Ямпаль (нар. 21 красавіка 1990, Сватавэ, Луганская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Світ» з Новага Двура Мазавецкага. Клубная кар’ераВыхаванец данецкага «Шахцёра», гуляў за фарм-клуб «Шахцёр-3». З 2011 выступаў за мінскае «Дынама», у асноўным выхадзіў на замену. У кастрычніку 2012 спыніў супрацоўніцтва з мінскім клубам[2]. У пачатку 2013 вярнуўся на Украіну, трапіўшы ў склад белацэркаўскага «Арсенала», але гэты клуб не змог заявіць Ямпаля ў чэмпіянат, і ў ліпені ён перайшоў у краматорскі «Авангард». У другой палове 2014 года гуляў за «Александрыю». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з крыварожскім «Гарняком»[3]. У 2016—2017 гадах выступаў за «Чаркаскі Дняпро», а ў жніўні 2017 года перайшоў у «Сумы». У лютым 2018 года стаў іграком клуба Прэм’ер-лігі — крапыўныцкай «Зоркі». У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», а ў студзені 2019 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925». Па выніках сезона 2020/21 дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Прэм’ер-лігу, хоць рэдка з’яўляўся на полі. У ліпені 2021 года вярнуўся ў «Гарняк-Спорт». У лютым 2022 года далучыўся да «Падолля» з Хмяльніцкага, аднак у сакавіку, не паспеўшы згуляць за хмяльніцкую каманду ў афіцыйных матчах, перайшоў у польскі «Світ». Міжнародная кар’ераГуляў за юнацкую зборную Украіны. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia