Яраслаў Уладзіміравіч Васілюк
Яраслаў Уладзіміравіч Васілюк (нар. 27 верасня 1934, в. Андрыянкі, Бельскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — беларускі спецыяліст у галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1993), прафесар (1993). БіяграфіяСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960; аспірантура, 1965). Працаваў на сельскіх гаспадарках Гродзенскай вобласці (1960—1962), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (з 1966, асістэнт кафедры анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, дацэнт, прафесар кафедры прыватнай заатэхніі, у 1974—1985 — загадчык кафедры, 1983—1994 — дэкан факультэта, 1995—1996 — прарэктар). Навуковыя інтарэсы: фізіялогія сельскагаспадарчых жывёл; птушкагадоўля; удасканаленне сістэм кармлення, тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі сельскагаспадарчай птушкі; падрыхтоўка спецыялістаў зоаінжынернага профілю. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia