Яўгеній Георгіевіч Шулакоў
Яўгеній Георгіевіч Шулакоў (4 сакавіка 1906, г. Лунінец , Пінскі павет, Мінская губерня — 5 ліпеня 1966) — военачальнік, контр-адмірал (1951). БіяграфіяУ Ваенна-марскім Флоце з 1928 года. У 1931 годзе скончыў ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ, у 1932 годзе — спецыяльныя курсы каманднага саставу. Камандзір БЧ-3 (мінна-тарпеднай баявой часці) падводнай лодкі «Спартакавец», 1933—1934 гады — камандзір БЧ-3 падводнай лодкі «Гарыбальдзіец», флагманскі мінёр (1934—1935) дывізіёна падводных лодак 4-й марской брыгады Ціхаакіянскага флоту. 1935 год — вучэбны атрад Ціхаакіянскага флоту. Камандзір падводных лодак: «М-15», (27.04.1935 — 19.11.1937), «Щ-105» (19.11.1937 — па снежань 1938), «Л-17» — (снежань 1938 года — 15 студзеня 1941). Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайны—капітан-лейтэнант, камандзір ПЛ «К-22» (назначаны 15 студзеня 1941 года). У сакавіку 1944 года — капітан другога рангу, камандзір другога дывізіёна брыгады ПЛ Чырванасцяжнага Балтыйскага Флоту (1944—1948). Намеснік начальніка 5-га дывізіёна. З 1948 па 1949 год — камандзір 1-га дывізіёна падводных лодак Паўночнага флоту. Закончыў у 1949 годзе акадэмічныя курсы Ваеннай Акадэміі імя К. Я. Варашылава. 1949—1950 гадах — намеснік начальніка штаба флоту па баявой падрыхтоўцы. Камандзір 1-ай брыгады падводных лодак — (1950—1951. Камандзір 40-га дывізіёна падводных лодак ВМФ — (1951—1954). З 1951 года — контр-адмірал. Старшы выкладчык Ваеннай Акадэміі Генеральнага штаба (1955—1966). Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках. УзнагародыУзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Ушакова II-ой ступені, Вялікай Айчыннай вайны I-ай ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, імянной зброяй. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia