Яўгенія Аляксееўна Сап’янік
Яўгенія Аляксееўна Сап’янік (нар. 15 студзеня 1941, г. Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1964 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): праекты забудовы мікрараёнаў па вул. Адоеўскага (1965), Усход-2 (1966), Серабранка-1, −7 (1965—1975), Харкаўская-5 (1976), Масюкоўшчына-1, −2 (1978), па вул. Енісейскай (1979), Ангарскай (1980), Захад-3, −4, −5 (1979—1980), Вяснянка (1983—1987), квартал Солтыса-Ваўпшасава (1987), Уручча-4, −5, −6 (1986—1990, 2005), г.п. «Хмелеўка» (1992), Сухарава-2, −4, −5 (1997—2005), Лошыца-3 (2003—2005). Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску па вул. М. Багдановіча, 6. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985); дыпломам лаўрэата прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2000). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia