Яўген Іванавіч Радзецкі
Яўген Іванавіч Радзецкі (нар. 10 жніўня 1932, в. Яблынка Талачынскага раёна) — беларускі савецкі партыйны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1956), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1974). З 1956 года працаваў у Полацкім раёне, з 1959 года — у Віцебскім абласным меліярацыйным трэсце, з 1960 года — у Віцебскім абкаме КПБ. З 1965 года — начальнік Лепельскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1967 года — першы сакратар Сенненскага райкама КПБ, з 1976 — у ЦК КПБ. З 1977 года — сакратар, з 1978 — другі сакратар Віцебскага абкама КПБ. Быў членам Рэвізійнай камісіі КПБ (1976—1981), членам ЦК КПБ (1981—1990), членам Кантрольнай камісіі КПБ (1990—1991) Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1980—1996 гадах (з 1991 года — Рэспублікі Беларусь). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia