Яўген Іванавіч Хлябцэвіч
Яўген Іванавіч Хлябцэ́віч (псеўд. Халімон з-пад Пушчы; 25 ліпеня (6 жніўня) 1884, Жыровічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — 20 кастрычніка 1953, Масква) — беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец. Кандыдат педагагічных навук (1947). Сын Івана Андрэевіча Хлябцэвіча. БіяграфіяСкончыў Літоўскую духоўную семінарыю. З верасня 1906 па люты 1907 вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Юр’еўскага ўніверсітэта[1], потым у Пецярбургскім універсітэце (скончыў у 1913 годзе). Друкаваўся пад псеўданімам Халімон з-пад пушчы ў газетах «Наша доля» і «Наша ніва»; супрацоўнічаў у пецярбургскай газеце «Новая Русь». Удзельнік 2-га з’езда Беларускай сацыялістычнай грамады (1906). Адзін з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургскім універсітэце ў 1912 годзе. У 1912 годзе быў таксама адным з арганізатараў беларускага краязнаўчага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце. У гады Першай сусветнай вайны — фельчар 53-га тылавога эвакуацыйнага пункта ў Праскураве. У 1917 годзе кароткі час выдаваў там газету «Вольны голас» (Свободный голос: газета военная, общественная и политическая). У 1919 годзе інструктар Беларускага пададдзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР у Кіеве, потым у Маскве. З 1919 года загадчык бібліятэчнага аддзялення палітычнага ўпраўлення Рэўваенсавета рэспублікі , з 1930 года працаваў у Наркамасвеце РСФСР, у 1943—1953 гадах выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчнага інстытута . Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі бясплатных народных паўленкаўскіх бібліятэк. Навуковая дзейнасцьДаследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему «пісьменнік і чытач», перапісваўся з беларускімі і рускімі пісьменнікамі. Аўтар прац «Бібліятэкі і кааперацыя» (1912), «Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыдадзена ў 1917 годзе пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Баршчэўскага, А. Бурбіса, Я. Купалу, Цётку. Творы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia