Яўген Аляксандравіч Васіленка
Яўген Аляксандравіч Васіленка (нар. 6 сакавіка 1937, в. Магеры, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання чарчэнню і тэхнічнай графіцы. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (2002). БіяграфіяСкончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча (1957), Маскоўскі завочны педагагічны інстытут (1962). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1964, мастацка-графічны факультэт, кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі, прафесар, у 1980—2007 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: методыка навучання чарчэнню ў сярэдняй школе і ВНУ. УзнагародыНагрудныя значкі «Выдатнік асветы СССР» (1984), «Выдатнік народнай асветы» (1985), медаль «За працоўныя заслугі» (1998). Бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia