Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі
Яўген Анатолевіч Крыжаноўскі (нар. 6 чэрвеня 1955, Мікалаеў, УССР) — беларускі акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучылішчы год працаваў у Тульскім драматычным тэатры рабочым сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскае аддзяленне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Сыграў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў. 3 кастрычніка 2008 года Яўген Крыжаноўскі прызначаны намеснікам старшыні ЛДПБ і кіраўніком кіравання агітацыі і прапаганды. Такое рашэнне прынята на пашыраным паседжанні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП. У 2015 годзе стаў мастацкім кіраўніком кінастудыі «Гумарынка». Зняў больш за 150 серый «Прыколаў 13-й школы». У 2019 годзе стварыў «Кінацэнтр Яўгена Крыжаноўскага», у тым жа 2019 годзе стаў намеснікам Старшыні ГПА «Вялікае сяброўства» Лазуркіна А. Л. З 2021 года акцёр тэатра «Петрасян-шоу» (Масква). ФільмыАсабістае жыццёБацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — ваенны (цяпер на пенсіі). Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — медсястра (цяпер на пенсіі). Мае тры дачкі: Кацярыну, Веру, Яўгенію. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia