Яўген Валер’евіч Смірноў
Яўген Смірноў (нар. 16 красавіка 1993) — украінскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Судува» з Марыямпале. Клубная кар’ераВыхаванец адэскай ДЮСШ-11, у лютым 2011 года стаў іграком «Чарнаморца», дзе ў складзе моладзевай каманды быў адным з лідараў і капітанам. У ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў малдаўскі клуб «Ціраспаль», вярнуўся ў «Чарнаморац» у пачатку 2015 года. 27 лютага 2015 года дэбютаваў ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену замест Арцёма Філімонава ў другім тайме ў матчы супраць марыупальскага «Ільічоўца». Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе адэсітаў. У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак неўзабаве атрымаў траўму, і з ліпеня больш не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[4]. У лютым 2020 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ»[5]. У студзені 2021 года перайшоў у склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турана», у лютым 2022 года вярнуўся ў «Сфынтул Георгэ». У студзені 2023 года папоўніў склад «Слаціны» з другога дывізіёна Румыніі, а ў ліпені 2023 года далучыўся да марыямпальскай «Судувы». Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia