Яўген Віктаравіч Клімакоў
Яўген Віктаравіч Клімакоў (нар. 28 верасня 1952, Тула, РСФСР) — беларускі дзеяч тэатра лялек. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1998). БіяграфіяСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (у 1980 годзе — тэатральны факультэт, у 1990 — аддзяленне планавання і арганізацыі тэатральнай справы). Працаваў у Міністэрстве культуры БССР (1979—1985). Прадстаўляў Беларусь у камісіі па культуры ЮНЕСКА (Балгарыя, 1982). У 1985—2022 гадах — дырэктар (у 1995—1998 — адначасова мастацкі кіраўнік) Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. З'яўляўся Старшынёй дырэктараў тэатраў лялек Беларусі (з 1994), віцэ-прэзідэнтам Беларускага цэнтра УНІМА (з 1997). Дырэктар Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек (Мінск, 1990, 1993, 1995, 1999, 2008, 2010, 2012, 2014, 2016, 2018). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia