Яўген Майсеевіч Фарбераў
Яўген Майсеевіч Фарбераў (18 верасня 1946, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працаваў архітэктарам у ІБіА Дзяржбуда БССР, кіраўніком сектара ў Белжылпраекце, галоўным архітэктарам майстэрні ў Белдзіпрагандлі, з 1985 года — начальнік аддзела ў Белжылпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы: кінатэатр «Спартак» (1983), адміністрацыйны будынак па вуліцы Суворава (1987) у Віцебску; у аўтарскім калектыве: праекты рэканструкцыі культурна-гістарычнага цэнтра Гродна (1971), цэнтральных гістарычных кварталаў Віцебска (1972), праект забудовы кварталаў па вуліцах Талстога, Крылова, Суворава, Я. Купалы, Леніна (1978), Смаленскі рынак (1985), дзіцячае кафэ (1986) у Віцебску. Аўтар публікацый, у т.л.: «Метадычныя ўказанні па планаванні капітальнага рамонту жыллёвага фонду Беларускай ССР» (Мінск, 1979), «Метадычныя ўказанні па абследаванні жылога фонду Беларускай ССР» (Мінск, 1979), «Прадпраектныя даследаванні рэканструкцыі жылых раёнаў у гарадах Беларусі» (Мінск, 1980, з Н. А. Зельтэн). УзнагародыЗа працы па рэканструкцыі гістарычнай забудовы Гродна (1977), рэканструкцыі цэнтральных гістарычных кварталаў у Віцебску (1978), за праектаванне і будаўніцтва экспанатнага ўчастку Беларусі на ВДНГ СССР (1987) узнагароджаны медалямі ВДНГ СССР. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia