Яўген Міхайлавіч Стэльмах
Яўген Міхайлавіч Стэ́льмах[1] (11 мая 1923, вёска Вязаўніца, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 1 чэрвеня 1951) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, карэйскай вайны 1950—1953 гадоў, Герой Савецкага Саюза (1951). БіяграфіяСкончыў Мінскі аэраклуб у 1941 годзе, Чарнігаўскую ваенную авіяшколу лётчыкаў у 1943 годзе. Лётчык-знішчальнік старшы лейтэнант Я. Стэльмах удзельнічаў у паветраных баях на Курскай дузе, суправаджаў караблі на Белым моры, Паўночным Ледавітым акіяне. У час карэйскай вайны 1950—1953 гг. камандзір звяна старшы лейтэнант Стэльмах у складзе савецкага 64-га знішчальна-авіяцыйнага корпуса ўдзельнічаў у паветраных баях. 1 чэрвеня 1951 года Яўген Стэльмах збіў бамбардзіроўшчыка праціўніка В-29 і падбіў другі, аднак сам быў збіты варожым знішчальнікам. Прызямліўшыся на парашуце, уступіў у бой з дыверсійнай групай праціўніка і, каб не трапіць у палон, застрэліўся. Пахаваны на Рускіх вайсковых могілках у горадзе Люйшунь (Кітай). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia