Яўген Якаўлевіч Аршанскі
Яўген Якаўлевіч Аршанскі (нар. 18 красавіка 1975, Віцебск) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (хімія). Доктар педагагічных навук (2005), прафесар (2007). Правадзейны член Еўрапейскай акадэміі прыродазнаўства (European academy of natural history, 2010), Расійскай акадэміі прыродазнаўства (2010), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2010). БіяграфіяСкончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Біялогія і хімія», 1992), Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 2001; дактарантура, 2006). Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1997, біялагічны факультэт, кафедра хіміі, прафесар, з 1 верасня 2020 года — прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка навучання хіміі. УзнагародыГанаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі і адукацыі РАП» (2010), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), медаль імя У. І. Вярнадскага (2010). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia