Яўрэі ў Другой Сусветнай вайне
![]() ![]() ![]() Яўрэі ў Другой Сусветнай вайне ўдзельнічалі ў асноўным як грамадзяне ваюючых дзяржаў. У гістарыяграфіі Другой Сусветнай вайны гэтая тэма разгледжана ў асноўным у рамках даследаванняў Халакоста. Аднак яўрэі былі не толькі аб'ектам вынішчэння, што праводзілі нацысты і іх паплечнікі, але ж таксама актыўнымі дзеячамі, уплывалі на падзеі і іх вынікі. Асаблівасць барацьбы яўрэяў супраць нацыстаў была ў тым, што яны змагаліся супраць свайго татальнага знішчэння[1]. У ходзе вайны загінула ад 5 да 6 мільёнаў яўрэяў[2][3][4][5]. Большасць з іх была забіта нацыстамі, іх паплечнікамі і калабарацыяністамі ў краінах Восі і на акупіраваных тэрыторыях Еўропы. Прыкладна 1,5 мільёна яўрэяў змагалася супраць нацыстаў у арміях саюзнікаў, падполлі і партызанах[6][7]. Актыўны ўдзел у выратаванні ахвяр Халакосту прынялі яўрэйскія арганізацыі розных краін свету. Існавала таксама яўрэйская калабарацыя ў выглядзе так званых «юдэнратаў», якія нацысты стваралі ў якасці органаў самакіравання. Яўрэі ў краінах антыгітлераўскай кааліцыіНе менш за 1,4—1,5 мільёна яўрэяў ваявалі ў войсках антыгітлераўскай кааліцыі, у тым ліку 556 тысяч у войску ЗША і 501 тысяча — у шэрагах Чырвонай Арміі.[6][7] Сотні тысяч яўрэяў-ваенных загінулі, больш за 350 тысяч былі паранены, кожны трэці — паранены цяжка. Яшчэ ў час вайны 50 тысяч з іх памерла ад ран.[8] Электронная яўрэйская энцыклапедыя падае наступную статыстыку ўдзелу яўрэяў у войску саюзнікаў:
Гэтая статыстыка не ўлічвае партызан і падпольшчыкаў на акупіраваных нацыстамі тэрыторыях. Яўрэі акупіраваных краін ЕўропыНа тэрыторыі акупіраваных Трэцім рэйхам краін Еўропы і акупіраванай часткі тэрыторыі СССР яўрэі падлягалі сістэматычнаму пераследу і знішчэнню па нацыянальных прыкметах. Частка з іх змагалася ў шэрагах узброеных сіл да акупацыі, а потым удзельнічала ў супраціве ў падполлі і партызанах. Яўрэі ў Трэцім рэйху і саюзных яму краінахУ Германіі яўрэі падлягалі пераследу яшчэ з 1933 года. Пасля аншлюсу Аўстрыі и Чэхаславакіі пераследы пачаліся і там. Яўрэі на тэрыторыях, падкантрольных нямецкім нацыстам, былі амаль поўнасцю вынішчаны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia