Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі
Яўстафій Арлоўскі (14 красавіка (26 красавіка) 1863, в. Славенск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Валожынскі раён — 15 снежня 1913) — беларускі краязнавец, гісторык і педагог. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, потым Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885)[1]. Выкладаў гісторыю ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі[1]. Быў прыхільнікам заходнерусізму. Член Гродзенскага археалагічнага камітэта і Паўночна-Заходняга адзела Рускага геаграфічнага таварыства[1]. Даследаваў гісторыю Гродна і даказаў яго тоеснасць з летапісным Гарадзенам[1]. Я. Арлоўскі адзначаў росквіт горада ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права[1]. Аўтар аднаго з першых даследаванняў гісторыі горада Гродна ад заснавання да пач. 20 ст. («Гродненская старина», Ч. І. Гродна, 1910). Разам з ідэалагічным перабольшваннем ролі праваслаўя, выключна станоўчай ацэнкай уваходжання Гродзеншчыны ў склад Расійскай імперыі і інш. Я. Арлоўскі ўнёс значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці Гродна. Адным з вучняў Я. Арлоўскага быў Ю. Ядкоўскі. Творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia