Яўстахій Эразм Сангушка
Князь Яўстахій Эразм Сангушка (25 ці 26 кастрычніка 1768 — 2 снежня 1844) — генерал, буйны военачальнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі, удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона. Уратаваў Касцюшку жыццё ў бітве пад Шчакацінамі. БіяграфіяКнязь Яўстахій паходзіў з роду Сангушкаў, быў сынам апошняга валынскага ваяводы Гераніма Януша Сангушкі і Уршулі Цэцыліі з Патоцкіх (сястры Ігнацыя і Станіслава Косткаў). У дзяцінстве і раннім юнацтве выхоўваўся пры двары бабулі Барбары Сангушка. У 1798 годзе ён ажаніўся з Клемянцінай Чартарыйскай, меў з ёю сыноў Рамана і Уладзіслава і дачку Дароту. У 1780—1786 гадах навучаўся ў ваеннай школе ў Страсбургу і служыў у французскай арміі ў Каралеўска-Алемандскім драгунскім палку. 3 лютага 1789 года ў званні капітана кавалерыі ён пачаў службу ў кароннай арміі ў 8-й нацыянальнай кавалерыйскай брыгадзе. 5 кастрычніка 1789 года атрымаў званне маёра, 28 красавіка 1792 года — віцэ-брыгадзіра, 29 ліпеня 1792 года — брыгадзіра. Дэпутат Чатырохгадовага сойма ад Люблінскага ваяводства з 1788 года. У красавіку 1790 года ўваходзіў у склад «дэпутацыі для складання службовых рэгламентаў». Ваяваў і вызначыўся пад Зяленцамі (23 чэрвеня атрымаў ордэн Virtuti Militari) і атрымаў званне брыгадзіра (1 жніўня 1792 года). 25 ліпеня 1792 года ён прыняў камандаванне бацькоўскай брыгадай пасля С. Макраноўскага, а на наступны дзень (26 ліпеня) у апошняй сутычцы пад Маркушавам выратаваў Юзафа Панятоўскага. Пасля перамогі таргавічан перайшоў на рускую службу (каб выратаваць свае даброты і маёмасць). Пасля выбуху паўстання 1794 года выйшаў у адстаўку і як прыватны добраахвотнік далучыўся да паўстання. Спачатку быў у званні генерал-маёра, потым — камандзіра дывізіі. Ён выратаваў жыццё Тадэвуша Касцюшкі пад Шчакацінамі. Удзельнічаў у абароне Варшавы, падчас якой быў паранены 26 жніўня 1794 года. У той жа дзень ад сухотаў памерла яго каханая Юлія Патоцкая, жонка Яна Патоцкага. У Яўстафія і Юліі быў раман, добра вядомы ў арыстакратычных колах. У 1812 годзе быў брыгадным генералам штаба Напалеона Банапарта і тытулярным ад’ютантам імператара, віцэ-рэгіментарыем агульнай мабілізацыі Варшаўскага княства. Удзельнічаў у паходзе на Маскву. У 1813 годзе стаў генерал-маёрам, але адмовіўся ўдзельнічаць у апошнім паходзе Юзафа Панятоўскага і звольніўся з войска, што сустрэла рэзкае асуджэнне князя. Яго адмова была звязаная з рызыкай страціць свае радавыя маёнткі на Валыні, дзе ён канчаткова пасяліўся пасля напалеонаўскіх войнаў. Узнагароджаны рыцарскім крыжам Virtuti Militari, рыцарскім крыжам Ордэна Ганаровага легіёна. Быў членам масонскай ложы «Аб’яднаныя браты» ў 1820 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia