1-я Віцебская партызанская брыгада (1-га складу)
1-я Віцебская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лютым 1943 года на базе арганізаванага ў лютым 1942 года атрада М. Ф. Біруліна, вылучанага з 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Віцебскага, Суражскага, Гарадоцкага і Сіроцінскага раёнаў. 1 лістапада і 4 снежня 1943 года брыгада (247 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладУ маі 1943 3-і, 5-ы, 6-ы П. З. Патапенкі атрады былі вылучаны з брыгады і ў кастрычніку на іх базе была створана 1-я Віцебская партызанская брыгада (2-га складу). У верасні 1943 года 4-ы атрад быў расфарміраваны. 1 лістапада і 4 снежня 1943 года 1-ы атрад (былы Р. І. Сысоева), створаны ў верасні 1942 года, 2-і, 4-ы другога складу злучыліся з Чырвонай Арміяй. КамандаваннеКамандзірКамісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях, у лютым — сакавіку, чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў. У брыгадзе знаходзілася асноўная база РК ЛКСМБ. ПамяцьУ 1964 годзе ў вёсцы Лужкі і ў 1968 годзе ў вёсцы Марковічы Віцебскага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia