10-я Македонская ўдарная брыгада
10-я Македонская ўдарная брыгада (сербахарв.: Deseta makedonska udarna brigada / Десета македонска ударна бригада, макед.: Десетта македонска ударна бригада) — воінскае фарміраванне Народна-вызваленчай арміі Югаславіі. Створана 22 жніўня 1944 года ў Црвене-Вадзе, каля вёскі Зборска. Складалася з 350 чалавек з 2-й Македонскай ударнай брыгады. За два дні брыгада вырасла ў памерах да 450 чалавек. Разам з 2-й і 9-й македонскімі ўдарнымі брыгадамі ўзаемадзейнічала ў складзе 41-й Македонскай дывізіі НВАЮ. Падраздзяленне ўдзельнічала ў баях за Ціквеш, Прылеп, Градска і Вялес, вяла баі і з нямецкімі войскамі ў Грэцыі. З 29 кастрычніка па 2 лістапада вызваляла Прылеп, пазней узяла Кічава і Госцівар. 30 снежня брыгада ўлілася ў склад 8-й Македонскай дывізіі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia