10 cm K 04
10 cm Kanone 04 (10 cm K 04) — нямецкая палявая гармата ўзору 1904 года. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Гэта была другая ў вайсковай гісторыі Германіі артылерыйская гармата з сучаснай на той час сістэмай гашэння аддачы. 10 cm K 04 паступіла на замену састарэлым гарматам 10 cm K 99 і Lang 15 cm Kanone 92. У стандартнай версіі не было гарматнага шчыта, аднак у 1912 годзе быў распрацаваны варыянт з вялікім шчытом і шэрагам дапрацовак. До канца вайны было выпушчана 32 такія гарматы бо дадзеныя гарматы хутка выцясняліся больш сучаснымі 10 см К 14 і 10 см К 17. Гармата магла перавозіцца адным экіпажам з шасці коней, таксама яе можна было падзяліць на дзве часткі і перавесці на двух экіпажах. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia