2-і стралковы корпус (2-га фарміравання)
2-і стралковы Хінганскі корпус — агульнавайсковае тактычнае злучэнне (стралковы корпус) Узброеных Сіл СССР. ГісторыяСфарміраваны ў маі 1942 года ў г. Іркуцк. У яго склад увайшлі 399-я стралковая дывізія, 229-я стралковая брыгада і 51-я кавалерыйская дывізія. У пастаянны склад корпуса ўваходзілі 10-ы асобны батальён сувязі, 967-ы асобны сапёрны батальён і 1999-я палявая паштовая станцыя. Неўзабаве стралковыя часці былі адпраўленыя на фронт, а корпус аб’яднаў у сабе іншыя злучэнні. Склад да 1945 года неаднаразова мяняўся, у баявых дзеяннях на савецка-германскім фронце корпус не ўдзельнічаў. Да чэрвеня 1945 года корпус знаходзіўся ў непасрэдным падначаленні Забайкальскага фронту, затым увайшоў у склад 36-й арміі. У дзеючай арміі з 9 жніўня па 3 верасня 1945 года. Удзельнічаў у савецка-японскай вайне[1][2]. За чацвёра сутак наступлення корпус імкліва прасунуўся на 180 кіламетраў, заняў асноўныя перавалы Вялікага Хінганскага хрыбта[3][4]. Да 19 жніўня 1945 года злучэнні падышлі да г. Цыцыкар[5]. За адрозненне ў вайне яму было прысвоена ганаровае найменне «Хінганскі». Пасля вайны корпус перададзены ў Забайкальска-Амурскую ваенную акругу, упраўленне пераведзена ў г. Борзя. У 1946 годзе ў яго складзе былі 36-я стралковая, 3-я і 8-я кулямётна-артылерыйскія дывізіі. У лютым 1947 года корпус быў расфармаваны[6]. Баявы складСтанам на жнівень 1945 года.
Камандзіры
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia