201-я мотастралковая дывізія
201-я мотастралковая дывізія — вайсковае фарміраванне СССР і Расіі. Удзельнічала ў Вялікай Айчыннай, Афганскай і Таджыкскай войнах. ГісторыяДывізія ўтворана 1 чэрвеня 1943 года ў Тасноўскім раёне Ленінградскай вобласці на базе брыгад унутранай аховы Ленінграда, памежнай брыгады і асобных падраздзяленняў брыгады марской пяхоты. Баявое хрышчэнне прыняла ў 1944 годзе, калі ў складзе Ленінградскага фронту воінскія часці дывізіі вызвалілі больш за 55 населеных пунктаў і авалодалі горадам Гатчына. У красавік—ліпені ўдзельнічала ў Нарвскай наступальнай аперацыі, вяла баі на Нарвскім плацдарме і вызваляла г. Нарву. З верасня па кастрычнік вяла зацятыя баі ў Эстоніі і Латвіі, прымала ўдзел у вызваленні Рыгі. Да канца вайны змагалася супраць Курляндскай групоўкі. З мая па ліпень 1945 года дыслакавалася пад горадам Тукумс (Латвійская ССР). Потым, да снежаня 1979 года, дыслакавалася на тэрыторыі Таджыкскай ССР, займалася планавай баявой падрыхтоўкай. Потым была перадыслакавана ў Тэрмез (Узбекская ССР), дзе ўвайшла ў склад 40-й арміі. У лютым 1980 года ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск уведзена на тэрыторыю Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Воінскія часці дывізіі ўдзельнічалі ў рэйдах і баявых аперацыях у правінцыях Кундуз, Тахар, Балх, Баглан, Саманган, неслі службу на блокпастах і вартавых заставах. У лютым 1989 года была выведзена ў Таджыкскую ССР. З 1992 па 1996 год ва ўмовах грамадзянскай вайны ў Таджыкістане выконвала задачы па забеспячэнні грамадскага парадку, ахове найважнейшых ваенных і дзяржаўных аб’ектаў, папярэджанні і спыненні пераходаў дзяржаўнай мяжы. Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1055 ад 5 верасня 2005 года перайменавана ў 201-ю Гатчынскую двойчы Чырванасцяжную ваенную базу. Узнагароды
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia