21-ы літоўскі пяхотны полк

21-ы пяхотны полк — полк лінейнай пяхоты, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і добраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.

Гісторыя

Рэкруты ў 21-ы пяхотны полк набіраліся ў асноўным з Беластоцкага і Гродзенскага дэпартаментаў. Полк спачатку узначальваў Кароль Пшаздзецкі, потым Антоні Гелгуд. Яго заступнікам быў маёр Эміліан Венгерскі (Emilian Węgierski) — былы шэф батальёна 15-га пяхотнага палка, камандзірамі батальёнаў былі Валенці Андрыхевіч (Walenty Andrychiewicz) — былы капітан 1-га пяхотнага палка, Францыск Гурскі (Franciszek Górski) — былы капітан 6-га пяхотнага палка, Войцех Лашэўскі (Wojciech Łaszewski) — былы капітан 8-га пяхотнага палка.

У баях на тэрыторыі былога ВКЛ полк не ўдзельнічаў. Адышоў у Варшаву, адтуль у Модлін.

Строй

Строй мадэлі 1810 года, як у войску Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя, канты кармазінавыя, рабат белы. На рагатыўках ці ківерах над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе, напэўна, Пагоня.

Сцягі палкавыя

Не захаваліся. Гембаржэўскі апісваў сцяг 19-га пяхотнага палка як чырвона-блакітны з белым Арлом. Напэўна, сцяг 21-га пяхотнага палка быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў, сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.

Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый

Захавалася чорна-белая выява страчанага партрэта Караля Пшаздзецкага.

Гл. таксама

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya