25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага і Капаткевіцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1473 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была арганізавана на базе атрадаў:
Таксама ў брыгаду ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяБаявыя аперацыі партызаны праводзілі на камунікацыях Слуцк — Асіповічы, Жыткавічы — Калінкавічы і іншых. Атрад Далідовіча 7 лістапада 1941 года ўдзельнічаў у разгроме камендатуры ў Любані, атрад Гарбачова ў сакавіку 1942 — у рэйдзе на тэрыторыі Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей, атрады імя Сільніцкага і Аляксандра Неўскага ў лістападзе — снежні 1942 — у знішчэнні чыгуначных мастоў на рэках Пціч і Бобрык. У лютым — сакавіку 1943, студзені — лютым 1944 гадоў, партызаны брыгады вялі баі з карнікамі. 10—13 сакавіка 1943 года разбурылі чыгуначную ветку на ўчастку Старушкі — Сосны, 29—30 мая 1943 — на ўчастку Жыткавічы — Старушкі, 11 красавіка 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Сосны Любанскага раёна. ПамяцьНа месцы дыслакацыі штаба брыгады, Мінскага падпольнага абкама, і Любанскага РК КП(б)Б на востраве Зыслаў быў створаны мемарыяльны комплекс. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia