258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава

258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 287 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Любанскі, Старобінскі, Старадарожскі, Глускі, Акцябрскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Г. М. Сталяроў

258-я партызанская брыгада імя В. У. Куйбышавапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Старобінскага, Старадарожскага, Глускага, Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (287 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

  • атрад імя Чапаева (арганізаваны ў снежні 1941 года);
  • атрад імя Труцікава (арганізаваны ў чэрвені 1943, названы ў гонар старшыні калгаса А. М. Труцікава, забітага гітлераўцамі);
  • атрад імя Будзённага (арганізаваны ў верасні 1943).

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнікі штаба

  • В. П. Волгаў;
  • В. С. Дунаеў

Гісторыя

Партызаны ўдзельнічалі ў знішчэнні чыгуначных мастоў цераз рэкі Пціч і Бобрык, у жніўні 1943 — у масавым разбурэнні чыгуначнага палатна, у 1943 годзе папсавалі 12,4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У студзені, сакавіку і красавіку 1944 года вялі баі з карнікамі, разбілі гарнізоны ў вёсках Даколь, Клетнае, Малінава, Касарычы Глускага, Харомцы Акцябрскага, Сінягова Старадарожскага раёнаў. 27—28 чэрвеня 1944 года разам з брыгадамі 100-й імя Кірава, 161-й імя Катоўскага і 121-й імя Брагіна захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч.

Памяць

У 1967 годзе ў вёсцы Азярное Любанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya