32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна
32-я партызанская брыгада імя М. І. Калініна — партызанская брыгада, створаная ў маі 1944 года на базе атрада імя Пархоменкі (арганізаваны ў лістападзе 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага і Чырвонаслабодскага раёнаў. 1 чэрвеня 1944 года брыгада (477 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзір
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяБаявыя дзеянні партызаны праводзілі на варожых камунікацыях. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У лютым 1944 года разам з 12-й кавалерыйскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна напалі на гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Правялі 9 баёў па выратаванні мірнага насельніцтва ад вывазу ў Германію. У час наступлення Чырвонай Арміі будавалі пераправы цераз раку Морач. ПамяцьУ 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia