5-я брыгада (Зімбабвэ)
5-я брыгада (англ.: 5th Brigade) — элітнае падраздзяленне арміі Зімбабвэ. Створана ў 1981 годзе з трох былых батальёнаў Афрыканскай нацыянальна-вызваленчай арміі Зімбабвэ[1]. Брыгада ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Мазамбіку[2], а таксама ў скандальнай антыпратэстнай аперацыі, вядомай як Гукурахундзі, якая была накіравана супраць былых партызан Народна-рэвалюцыйнай арміі Зімбабвэ (ZIPRA) і іх прыхільнікаў, што былі незадаволеныя прэзідэнцтвам Роберта Мугабэ[3]. ГісторыяПадраздзяленне створана ў 1981 годзе. Першым камандуючым пятай брыгады быў палкоўнік Перэнчэ Сіры. У падраздзяленні былі ўласныя кодэксы, уніформа і абсталяванне, якія адрозніваліся ад астатніх воінскіх фарміраванняў зімбабвійскай арміі. Яе галоўнай адметнай прыкметай з’яўляліся чырвоныя берэты, хоць часам байцы 5-й брыгады дзейнічалі ў грамадзянскім адзенні. На першым этапе існавання, брыгада знаходзілася ў Гверу. З 1982 года, падчас грамадзянскай вайны ў Мазамбіку, падраздзяленне змагалася на баку ўрада ФРЭЛІМА. У студзені 1983 года для падаўлення бунту 5-я брыгада зімбабвійскай арміі накіравалася ў Паўночны Матабелелэнд. Пратэст быў жорстка падаўлены. Паводле афіцыйных звестак, загінула 429 чалавек, праваабаронцы сцвярджаюць, што колькасць загінулых магла дасягаць 20 тысяч[4]. У 1988 годзе брыгада расфармавана, але ў 2006 было прынята рашэнне аб аднаўленні падраздзялення[5]. 1 сакавіка 2011 года, на фоне канфлікту ў Лівіі, выданне «Камсамольская праўда» паведаміла, што ў Трыпалі прыбыла група вайскоўцаў і наймітаў з Зімбабвэ, у тым ліку элітнае падраздзяленне 5-я брыгада. У артыкуле гаварылася аб некалькіх сотнях зімбабвійцаў[6]. Ваенная тэхнікаБрыгада мае ў распараджэнні танкі Т-54 і Т-55, а таксама бронетранспарцёры БРДМ-2 і БТР-152[1]. Навучанне і падрыхтоўка кадраўУ кастрычніку 1980 года прэзідэнт Роберт Мугабэ падпісаў пагадненне з паўночнакарэйскім лідарам Кім Ір Сенам, згодна з якім КНДР абавязалася правесці навучанне для асабістага складу 5-й брыгады. Для выкананне дадзенага пагаднення ў жніўні 1981-га 106 паўночнакарэйскіх ваенных саветнікаў прыбылі ў Зімбабвэ. Праграма навучанне байцоў пятай брыгады доўжылася да верасня 1982 года[2][1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia