81-я заходнеафрыканская дывізія
81-я заходнеафрыканская дывізія[1] — каланіяльнае воінскае фарміраванне Узброеных сіл Вялікабрытаніі часоў Другой сусветнай вайны. Падраздзяленне ўдзельнічала ў Бірманскай кампаніі. Як адзначаў генерал-лейтэнант Уільям Слім, дывізія адзначылася выкарыстаннем насільшчыкаў для перакідання боепрыпасаў і цяжкага ўзбраення, а таксама вялікай колькасцю еўрапейцаў у асабістым складзе (50-60 чалавек на батальён)[2]. ГісторыяІніцыятарам стварэння дадзенай дывізіі быў генерал Джордж Гіфард, начальнік заходнеафрыканскага камандавання брытанскай арміі. Ён меў вялікі досвед работы з афрыканскімі войскамі і вельмі хацеў, каб яны прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. Афіцыйна падраздзяленне сфарміравана 1 сакавіка 1943 года. Асновай новай дывізіі паслужылі Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі. Адна з брыгад (3-я заходнеафрыканская) і некалькі дапаможных падраздзяленняў, якія ўваходзілі ў склад фармавання, ужо ўдзельнічалі ў баях супраць італьянцаў ва Усходняй Афрыцы. Сімвалам дывізіі быў чорны павук на жоўтым фоне. Насякомае з’яўлялася адсылкай да Анансі, персанажу міфалогіі народа ашанці. 14 жніўня часці дывізіі прыбылі ў Брытанскую Індыю. Асноўныя сілы фарміравання прынялі ўдзел у другой Араканскай кампаніі з лютага па май 1944 года, дзейнічаючы ў даліне Каладан на флангу 15-га Індыйскага корпуса. У канцы сакавіка значныя японскія падмацаванні (у тым ліку частка войскаў Індыйскай нацыянальнай арміі) абышлі дывізію з флангу і вымусілі яе адступіць у даліну Калапанзін. У жніўні заходнеафрыканцы зноў увайшлі ў Каладан, прымусіўшы японцаў і калабарантаў адступіць. Затым часці дывізіі прасунулася ўніз па даліне і 28 студзеня 1945 года дасягнулі Мехаунга. 22 красавіка 1945 года заходнеафрыканцы выведзены ў тыл на адпачынак. 31 жніўня яны былі вернуты на радзіму, і 81-я дывізію расфармавалі. Камандзіры
СкладФотаздымкі
Гл. таксамаЗаўвагі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia