8 жанчын (фільм)
«8 жанчын» (фр.: 8 femmes) ― камедыя Франсуа Азона, знятая на аснове аднайменнай п’есы Рабера Тама 1958 года. Удастоена прыза «Сярэбраны мядзведзь» на Берлінскім кінафестывалі за акцёрскі ансамбль. Апісанне1950-я гады. Французская правінцыя. На Каляды ў вялікай хаце збіраецца вялікая сям’я. Але радасць сустрэчы азмрочваецца жудаснай падзеяй: гаспадара дома знаходзяць мёртвым у яго спальні. Паліцыя не прыедзе: нехта перарэзаў тэлефонны шнур, а вароты дома засыпаны снегам. Тады восем блізкіх гаспадару дома жанчын пачынаюць самастойнае расследаванне. Напалоханыя жанчыны (адна з іх — забойца!) пачынаюць падазрона распытваць адна адну пра тое, што кожная з іх рабіла ў ноч забойства. Колькі сямейных таямніц адкрываецца адразу! Усе старанна хлусяць і пра сябе, і адзін пра аднаго, спрабуючы адвесці ад сябе падазрэнні, але праўда непазбежна адкрыецца. Страшная, нечаканая праўда… У ролях
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia