9-ы/12-ы каралеўскія ўланы9/12 Прынца Валійскага Каралеўскі ўланскі полк (англ.: 9th/12th Royal Lancers) — кавалерыйскі полк у складзе брытанскай арміі. Полк у яго сапраўдным выглядзе быў сфарміраваны 11 верасня 1960 года ў гарнізоннай царкве Тыдварта ў выніку аб’яднання 9-га Яе Вялікасці Каралеўскага ўланскага палка і 12-га ўланскага палка. Запісы абвяшчаюць:
Арыгінальны тэкст (англ.)
Here on the 11 September 1960, 9th/12th Royal Lancers (Prince of Wales’s) was formed by the 9th Queen’s Royal Lancers and the 12th Royal Lancers (Prince of Wales’s) coming together before God. It is not the beginning but the continuing of the same until it be thoroughly finished, which yieldeth the true glory[1]. З моманту фарміравання полк дыслакаваўся ў Афганістане, Белізе, Босніі, Германіі, Іраку, Канадзе, Кіпры, Косава, Кувейце, Паўночнай Ірландыі і Саудаўскай Аравіі[2]. У шэрагу гэтых краін полк удзельнічаў у баявых дзеяннях. Існуе дабрачынная асацыяцыя, задачай якой з’яўляецца дапамога ўсім цяперашнім і мінулым членам палка (роўна як і членам падраздзяленняў, з якіх ён быў створаны)[3]. АперацыіНеўзабаве пасля ўтварэння полк быў пераведзены ў Паўночную Ірландыю. З верасня 1962 года полк год прабыў на Блізкім Усходзе і далей перабазіраваўся ў Германію. 15 ліпеня 1965 года каралева Елізавета II, як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, прыняла парад з удзелам палка. Яшчэ раз каралева наведала полк 9 мая 1970 года. Цесная сувязь з горадам Дэрбі прывяла да ўзнагароджання палка прывілеяй Freedom of the City 10 мая 1972 года[1]. У 1972 годзе полк прыняў удзел ва ўрэгуляванні канфлікту ў Паўночнай Ірландыі[1]. Полк актыўна ўдзельнічаў у аперацыях у Босніі пачынаючы з 1992 года[2]. Палкавая малітва
Арыгінальны тэкст (англ.)
O Eternal God, grant to us, thy servants of the 9th/12th Royal Lancers, strength, guidance, courage, and steadfast Faith, that we may ever serve thee truly; and finally by thy mercy attain everlasting glory, through Jesus Christ our Lord — Amen[1]. Палкавы музейПалкавы музей фарміравання працуе ў рамках Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. Уваход у музей — бясплатны, хоць прымаюцца ахвяраванні на падтрыманне калекцыі. У сучасны выгляд галерэя была прыведзеная на сродкі гранта ад Heritage Lottery Fund (HLF) сумесна з 9/12 Прынца Валійскага Каралеўскага ўланскага палка, гарадскім саветам Дэрбі і падраздзяленнямі Derbyshire Yeomanry, Worcestershire і Sherwood Foresters. Адкрыццё абноўленай галерэі адбылося 25 кастрычніка 2008 года. Было выстаўлена каля 200 новых аб’ектаў, у тым ліку макет вежы танка, зброя, медалі, поўнапамерныя рэканструкцыі ўланаў часоў Першай сусветнай вайны і невялікі кавалачак траншэі тых жа часоў разам з гукавымі эфектамі. Экспазіцыя суправаджаецца аўдыё-відэа гідам[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia