9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава
9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1944 года на базе 539-га атрада, арганізаванага ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага раёна. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (831 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камісару 102-га атрада брыгады У. А. Парахневічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны ў жніўні 1943 года ў раёне станцыі Рагачоў і ў чэрвені 1944 года ў раёне станцыі Латва ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У кастрычніку 1943 года каля станцыі Чырвоны Бераг пусцілі пад адхон 4 эшалоны. У маі 1944 разбілі 13 аўтамашын, разбурылі 11 мастоў, 3,5 км палявой тэлеграфнай лініі. У чэрвені 1944 года вялі баі з ворагам, які адступаў уздоўж шашы Магілёў — Бабруйск. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia