Blackmore’s Night

Blackmore’s Night
Адзіны нармальны здымак усяго гурту (2012)
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанр Кельцкая музыка, народная музыка, неа-рэнесанс
Гады з 1997
Краіны
Адкуль Вялікабрытанія
ЗША
Лэйбл Edel, SPV, Ariola
Склад
Звязаныя праекты Rainbow, Deep Purple
blackmoresnight.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Blackmore’s Night» — брытанска-амерыканскі традыцыйны фолкавы дуэт, які ўтварыўся ў 1997 годзе. Складаецца з Рычы Блэкмара (акустычная і электрычная гітара) і Кендыс Найт (спеў, тэксты, мультыінструменталістка). Назва гурту складзеная з іхніх прозвішчаў.

Музычнай асновай гурту ёсць Музыка эпохі Рэнесансу.

Гісторыя

Кендыс Найт была фанаткаю «Rainbow» і ўпершыню сустрэла Рычы Блэкмара ў 1989 годзе, спрабуючы ўзяць у яго аўтограф, калі той працаваў на нью-ёркскай радыёстанцыі. У 1991 годзе яны вырашаюць жыць разам.

Высветлілася, што акрамя ўсяго яны маюць аднолькавае захапленне рэнесанснай музыкай. На выдадзеным у 1995 годзе альбоме «Stranger in Us All» абноўленага гурту «Rainbow» Кендыс Найт упершыню паспрабавала сябе ў якасці аўтара песень і бэк-вакалісткі. У 1997 паўстаў супольны праект Блэкмара і Найт, названы паводле іхніх прозвішчаў.

Рычы Блэкмар (2012)

Іхні дэбютны альбом «Shadow of the Moon» меў поспех. На пазнейшых альбомах, асабліва «Fires at Midnight», значныя партыі былі аддадзены рокаваму стылю, а Кендыс Найт паступова засвойвала новыя рэнесансныя інструменты.

Кендыс Найт (2009)

5 кастрычніка 2008 года Найт і Блэкмар нарэшце ажаніліся. Кендыс стала чацвёртай жонкай Блэкмара[1]. Маюць дачку Отэмн Эсмерэльду (* 2010) і сына Роры Дартаньяна (* 2012).

Дыскаграфія

«Лагатып» з альбомаў гурта

Альбомы

Канцэртныя запісы

Складанкі

Відэа

Самотнікі

Бутлегі

  • «Blackmore's Kingdom» (1998). Альбом выдадзены невядомай купкай музыкантаў. У ім змешчаныя песні як «Blackmore’s Night», так і гітарыста Стыва Тыльстана, аднак музыкі «Blackmore’s Night» не маюць да гэтага альбома ніякага дачынення[2][3]

Крыніцы

  1. Cashmere, Paul. Ritchie Blackmore and Candice Night Marry (англ.). Undercover.com.au (October 20 (2008)). Праверана 10 студзеня 2013.
  2. Blackmore's Kingdom isn't us(недаступная спасылка) (1 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2013. Праверана 10 студзеня 2013.
  3. Allmusic entry for "Swans at Coole" by Steve Tilston. Праверана 10 студзеня 2013.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya