Drupal-клуб![]() Супольнасць opensource-актывістаў, якая сумесна вывучае і распаўсюджвае адкрытую свабодную сістэму кіравання змесцівам Drupal. Пачатак дзейнасці клуба — 13 кастрычніка 2011 года на базе Маладзёжнай арганізацыі «Фаланстэр».[1][2][3][4] Прынцыпы і бачанне клубаАсноўная мэта — гэта пашырэнне выкарыстання адкрытых сістэм у беларускім інтэрнэце з акцэнтам на CMS Drupal, таксама вывучэнне сістэмы Linux [5]. Удзельнікі клуба прытрымліваюцца прынцыпа дзеякратыі. Важным у дзейнасці клуба з’яўляецца сацыяльная ангажаванасць яе ўдзельнікаў. ПраектыПадчас дзейнасці клуб рэалізоўвае розныя праекты. ![]() Сустрэчы клубаДзейнасць складаецца з рэгулярных сустрэч і накіравана на лінгвістаў, вэб-распрацоўшчыкаў, хактывістаў. Падчас сустрэч раскрываюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні вывучэння Drupal.[6][7] Drupal-злётШтогадовае мерапрыемства клуба для абмену досведам паміж друпалерамі Беларусі і свету:
![]() Глабальныя дні вывучэння DrupalКлуб далучыўся да ўдзелу ў сусветных днях вывучэння Drupal, падчас якіх праводзіць лекцыі, дэманстрацыі, публічныя трэнінгі і рэалізацыі сацыяльных праектаў на гэтай платформе.[11][12]. 15 лістапада 2013 года быў праведзены Drupal-дзень для шкаляроў.[13][14] ПеракладТаксама ўдзельнікі клуба ўвесну 2012 года праводзілі код-спрынт па перакладу ядра Drupal на беларускую мову.[15][16] Іншая актыўнацьАсабліва фанатычнымі ўдзельнікамі клуба ў Мінску было намалявана самае буйное Drupal-графіці ў свеце, запісана песня і відыёкліп [17]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia