Dynamic Kernel Module SupportDynamic Kernel Module Support (DKMS) — гэта фрэймворк, які выкарыстоўваецца для генерацыі тых модуляў ядра Linux, зыходны код якіх знаходзіцца па-за дрэвам зыходнага кода ядра. Галоўная асаблівасць DKMS у тым, што ён аўтаматычна перакампілюе ўсе DKMS модулі ў выпадку ўсталявання новага ядра. Гэта дазваляе драйверам і прыладам па-за асноўнай галіны ядра працягваць працаваць пасля абнаўлення ядра Linux. Яшчэ адной выгодай DKMS з’яўляецца магчымасць усталявання новага драйвера ў існуючай сістэме з адвольнай версіяй ядра, без патрэбы ручной кампіляцыі, альбо наяўнасці скампіляваных пакетаў ад вендара. DKMS быў напісаны інжынернай групай Linux ў кампаніі Dell у 2003 годзе. Уключаны ў мноства дыстрыбутываў, такіх як Ubuntu, Debian, Fedora, і SuSE. З’яўляецца свабоным праграмным забяспячэннем пад ліцэнзіяй GPL v2 альбо больш позняй. DKMS падтрымлівае RPM і DEB фарматы пакетаў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia