GNU Bazaar
GNU Bazaar — гэта размеркаваная кліент-серверная сістэма кіравання версіямі, спансуецца кампаніяй Canonical. Bazaar можа выкарыстоўвацца адным распрацоўшчыкам, які працуе над некалькімі галінамі лакальнага кантэнту, або камандамі, якія супрацоўнічаюць у сетцы. Bazaar напісаны на мове праграмавання Python і мае пакеты для асноўных дыстрыбутываў Linux, Mac OS X і Microsoft Windows. Bazaar з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем і часткай праекта GNU. ХарактарыстыкіКаманды Bazaar падобныя на каманды CVS або Subversion. Новы праект можа быць створаны без сервера шляхам выкліку У адрозненне ад цалкам размеркаваных сістэм кантролю версій, якія не выкарыстоўваюць галоўны сервер, Bazaar падтрымлівае працу як з серверам, так і без яго. Абодва метады можна адначасова выкарыстоўваць з адным праектам. Вэб-сайты Launchpad і SourceForge прадастаўляюць бясплатны хостынг для праектаў, якія кіруюцца Bazaar. Bazaar падтрымлівае працу з іншымі сістэмамі кантролю версій.[5] Гэта дазваляе карыстальнікам іншай сістэмы (напрыклад, Subversion[6]), уносіць лакальныя змены і фіксаваць іх у Bazaar, а таксама захоўваць іх у іншай сістэме. Доступ толькі для чытання таксама магчымы для Git[7] і Mercurial[8]. Bazaar таксама дазваляе ўзаемадзейнічаць з іншымі сістэмамі (такімі як CVS, Darcs, Perforce) праз імпарт і экспарт гісторыі змен.[9] ГісторыяУ лютым 2005 года Марцін Пул, распрацоўшчык, які раней разглядаў шэраг сістэм кантролю версій у сваіх выступах і ў вэб-блогу, абвясціў, што ён быў наняты кампаніяй Canonical і атрымаў задачу пабудаваць новую размеркаваную сістэму кантролю версій.[10] Вэб-сайт і спіс рассылкі былі створаны ў сакавіку 2005 года, а версія 0.0.1 была выпушчана 26 сакавіка 2005 года. Версія 1.0 Bazaar была выпушчана ў снежні 2007 г. У лютым 2008 года Bazaar стаў часткай праекта GNU. У красавіку 2012 года Марцін Пул пакінуў Canonical, і тэмп развіцця праекта запаволіўся.[11] У сакавіку 2013 года ў спісе рассылкі GNU Emacs пачалася дыскусія аб тым, ці эфектыўна па-ранейшаму падтрымліваецца Bazaar і ці варта Emacs перайсці на іншую сістэму кіравання версіямі.[12] У студзені 2014 года Эрык Рэйманд прапанаваў пераход GNU Emacs з Bazaar на сістэму кантролю версій git.[13] Гэты пераход быў завершаны ў лістападзе 2014 года.[14] Гэтак жа праект Bugzilla перайшоў з Bazaar на git у сакавіку 2014 г. па некалькіх прычынах, адной з якіх было ўражанне, што Bazaar амаль мёртвы.[15] Апошняя версія Bazaar (2.7.0) была выпушчана ў лютым 2016 г.[16] Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia