Got the Beat (кар.: 갓더비트; стылізавана як GOT the beat) — паўднёвакарэйскі дзявочы супергурт, створаны SM Entertainment у 2022 годзе. Гэта першы саб-юніт праектнага гурта Girls On Top. Гурт складаецца з сямі ўдзельніц: БоА (сола-выканаўца), Тэён і Хёён (Girls' Generation), Сылькі і Вэндзі (Red Velvet), Карыны і Вінтэр (Aespa).
Гісторыя
Перадумовы
Усе ўдзельніцы Got the Beat уваходзяць у склад выканаўцаў SM Entertainment. БоА дэбютавала як сола-выканаўца ў 2000 годзе, ва ўзросце 13 гадоў. Тэён ды Хёён дэбютавалі ў складзе гурта Girls' Generation у 2007 годзе, а потым у складзе яго другога саб-юніта Oh!GG у 2018. З 2012 года Тэён таксама з'яўляецца ўдзельніцай першага саб-юніта, Girls' Generation-TTS. Сольныя дэбюты Тэён і Хёён адбыліся ў 2015 і 2016 гадах суадносна. Сылькі і Вэндзі дэбютавалі з гуртам Red Velvet у 2014 годзе. Сылькі таксама з'яўляецца часткай дуэтнага саб-юніта Red Velvet – Irene & Seulgi з 2020. Вэндзі дэбютавала ў якасці салісткі ў 2021 годзе, а Сылькі – у 2022. Карына і Вінтэр дэбютавалі ў складзе Aespa у лістападзе 2020 года[1][2].
2021–дагэтуль: фармаванне і дэбют
27 снежня 2021 года SM Entertainment абвясціла пачатак праекта Girls On Top і дэбют яго першага саб-юніта Got the Beat, які будзе засяроджаны на інтэнсіўных танцавальных песнях і выступах. 28 снежня кампанія анансавала дату дэбюта – 3 студзеня, – а таксама назву дэбютнай песні – «Step Back»[3][4][5]. Трэк дасягнуў 11-й пазіцыі ў чарце Gaon Digital Chart і 5-га месца ў чарце Billboard World Digital Songs Chart[6][7]. Гурт выканаў свой першы выступ «Step Back» на SM Town Live 2022: SMCU Express at Kwangya 1 студзеня, перш чым зрабіць свой афіцыйны дэбют у музычнай праграме M Countdown амаль што праз месяц[8][9]. Got the Beat атрымалі першую ўзнагароду на шоу SBS Inkigayo 30 студзеня[10].
29 снежня 2022 агенцтва пацвердзіла рэліз першага міні-альбома гурта, Stamp On It, 16 студзеня 2023.[11]
↑Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [2](яп.)(недаступная спасылка). Oricon. Архівавана з першакрыніцы January 25, 2023. Праверана January 25, 2023.
↑Peak chart positions on Billboard Japan Japan Hot 100:
Step Back(яп.). Billboard Japan. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2022.
↑Peak chart positions on Recorded Music NZ's Hot 40 Singles:
Step Back(нявызн.) (10 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2022.
↑Peak chart positions on RIAS's Top Streaming Chart:
Step Back(нявызн.)(недаступная спасылка) (7–13 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022.
↑Peak chart positions on Billboard́s World Digital Song Sales: