Hyacinthoides non-scripta

Hyacinthoides non-scripta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyacinthoides non-scripta (L.) Chouard ex Rothm., 1753

Сінонімы
  • Hyacinthus non-scriptus L.
  • Scilla festalis Salisb. (nom. illeg.)
  • Scilla nutans Sm. in Sowerby & Smith (nom. illeg.)
  • Scilla non-scripta (L.) Link & Hoffmanns.
  • Endymion nutans Dumort. (nom. illeg.)
  • Agraphis nutans Link. (nom. illeg.)
  • Endymion non-scriptus (L.) Garcke
  • Hyacinthus cernuus L.
  • Scilla cernua (L.) Hoffmanns. & Link
  • Endymion cernuus (L.) Dumort.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  810156
NCBI  81762
IPNI  971733-1
TPL  kew-278557

Hyacinthoides non-scripta — від кветкавых раслін сямейства спаржавыя (Asparagaceae).

Назва

У англійскай мове называецца «англійскі званочак» (англ.: English bluebell).

Апісанне

Шматгадовая расліна. Лісце лінейнае, цёмна-зялёнае, бліскучае 20-45 см даўжыні. Увесну з’яўляецца аднабаковае суквецце з 6-12 сініх завужаных званочкавых пахучых кветак да 2 см даўжынёй. Скрыжоўваецца з Hyacinthoides hispanica.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце на Брытанскіх астравах, берагах Скандынавіі і ў Ніжніх краінах. Утварае шчыльны дыван у лістападных лясах.

Практычнае выкарыстанне

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.

Цікавыя факты

У апытанні, якое павінна было вызначыць любімую кветку для розных частак Брытаніі, англійскі званочак быў выключаны са спісу галасавання, паколькі ён перамагаў ва ўсіх графствах, пакідаючы далёка ззаду іншых прэтэндэнтаў[1].

Галерэя

Крыніцы

  1. Fans pick the flowers that have grown on them | Environment | The Guardian(недаступная спасылка). web.archive.org (12 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2019. Праверана 9 снежня 2024.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya