In hoc signo vinces

Фрэска з выявай падзеі

In hoc signo vinces (бел.: Пад гэтым знакам пераможаш) — словы, якія былі напісаныя на крыжы, што ўбачыў у небе Канстанцін I Вялікі пад час паходу на Рым 28 кастрычніка 312 года перад бітвай з Максенцыям.

Ён загадаў адлюстраваць крыж на шчытах сваіх салдат і, нягледзячы на перавагу суперніка ў колькасці, атрымаў перамогу. Пасля гэтыя словы былі вышытыя на яго сцягу, Канстанцін забараніў ганенні на хрысціян і перад смерцю прыняў хрысціянства.

Гэтая ж фраза ў скажоным царкоўна-славянска-беларускім перакладзе («Сім пераможма!») выкарыстоўваецца для дасягнення саркастычнага эфекта ў гутарцы, каб паказаць неадпаведнасць мэт і сродкаў іх дасягнення.

Дэвіз

Выраз атрымаў распаўсюд у мастацкай культуры і геральдыцы.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya