Intel 80186
Intel 80186 (i186) — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel у дугой палове 1982 года, які ўяўляе сабой удасканалены варыянт мікрапрацэсара i8086. У склад новага мікрапрацэсара ўвайшлі сродкі, якія раней рэалізоўваліся 10 асобнымі мікрасхемамі. Ужываліся, галоўным чынам, у працы з кіруючымі праграмамі ды ў высокаінтэлектуальных перыферыйных адаптарах, напрыклад сеткавых. ![]() ![]() АпісаннеДа распрацоўкі новага мікрапрацэсара Intel прыступіла адразу пасля выхаду працэсараў i8086/i8088. Працэсары i8086/i8088 патрабавалі шмат мікрасхем падтрымкі, і Intel вырашае распрацаваць мікрапрацэсар, які ўжо ўтрымлівае на крышталі ўсе неабходныя модулі. Новы працэсар уключаў у свой склад мноства кампанентаў, якія раней выпускаліся ў выглядзе асобных мікрасхем, гэта б дазволіла значна скараціць колькасць мікрасхем у камп'ютары, і адпаведна зменшыць яго кошт. Акрамя таго, была пашырана сістэма ўнутраных каманд (інструкцый). Новыя кампаненты
Сямейства працэсараў Intel 80186У 1982 годзе Intel выпускае ўбудавальны працэсар Intel 80186, які, апроч палепшанага ядра i8086, утрымліваў таксама дадатковыя модулі, якія замянялі некаторыя мікрасхемы падтрымкі; працэсар вырабляўся з ужываннем NMOS-тэхналогіі. У сувязі з развіццём тэхналогіі, у 1987 годзе Intel выпускае працэсары i186 другога пакалення — Intel 80C186. Гэтыя працэсары вырабляліся па палепшанаму CHMOS III тэхпрацэсу, што дазволіла павялічыць тактавую частату працэсараў удвая, а спажывальную моц знізіць у 4 разы. Што немалаважна, была захавана сумяшчальнасць у размяшчэнні вывадаў са старымі працэсарамі. У 1990 годзе Intel выпускае новае сямейства працэсараў i186 — Intel 80С186EB. Новыя працэсары змяшчалі мноства змен у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў i186. Па-першае, было перапраектавана ядро працэсара, якое зараз стала модульным звалася «Модульнае ядро 80C186» (80C186 Modular Core). Па-другое, сямейства мікрасхем падтрымкі мікрапрацэсара было таксама перапраектавана ў модулі са стандартнымі інтэрфейсамі. Працэсары 80C186EB і арыгінальны 80186 маюць розныя наборы мікрасхем падтрымкі. У сувязі з пераходам на новы тэхпрацэс (CHMOS IV) і модульную структуру ўдалося знізіць спажывальную моц. Працэсар i80C186EB знайшоў ужыванне ў партатыўнай апаратуры (напрыклад, сотавыя тэлефоны). У 1991 годзе Intel прэзентуе працэсары 80C186XL, 80C186EA і 80C186EC, якія таксама былі заснаваны на модульным ядры i80C186. Працэсар i80C186XL мае высокую прадукцыйнасць і нізкае энергаспажыванне. Працэсар i80C186EA аб’ядноўвае ў сабе працэсар i80C186 з новымі магчымасцямі кіравання энергаспажываннем. Працэсар i80C186EC уключаў у сабе дадатковыя элементы, якія не мелі іншыя працэсары сямейства i80C186.
КорпусЗ прычыны павелічэння колькасці кампанентаў у працэсары, было павялічана колькасць кантактаў на корпусе мікрапрацэсара. У арыгінальным працэсары i80186 колькасць кантактаў складала 68. Працэсар цяпер выпускаўся ў карпусах тыпу «носьбіт крышталя» (Chip Carrier) і «матрыца вывадаў» (PGA). У наступных пакаленнях працэсара i186 ужываліся і іншыя тыпы карпусоў, пры гэтым колькасць кантактаў павялічвалася. Для адрознення працэсараў у розных тыпах карпусоў і з рознай колькасцю кантактаў ужываліся ідэнтыфікатары ў выглядзе лацінскіх літар, якія ставіліся ў пачатку назвы працэсара (гл. табліцу ніжэй).
Заўвага. 1. Існаваў узор з маркіроўкай «Intel A80C186CPICE» у корпусе тыпу PGA з 280 кантактамі (гл. тут). 2. Існаваў інжынерны ўзор з маркіроўкай «Intel FA80C186CP» у корпусе TQFP з колькасцю кантактаў 156 (гл. тут). Новыя інструкцыіУ працэсарах сямейства i186 быў пашыраны набор каманд. Былі даданы дадатковыя каманды працы са стэкам (PUSHA, POPA, PUSH «immediate»), з партамі ўводу-вываду (INS, OUTS), арыфметычныя каманды (IMUL, ROL/ROR, RCL/RCR, SAL/SAR, SHL/SHR з непасрэдна ўказаным лікам біт ссоўвання) і каманды рэалізацыі моў высокага ўзроўню (ENTER, LEAVE, BOUND). ПК на базе працэсараў сямейства i186Працэсары сямейства i186 амаль не выкарыстоўваліся ў камп'ютарах, толькі некаторыя фірмы выпусцілі такія ПК: Mindset, Compis (шведскі школьны камп'ютар), RM Nimbus (брытанскі школьны камп'ютар), Unisys ICON (канадскі школьны камп'ютар), HP 200lx (handheld PC), і настольны ПК Tandy 2000. Тэхнічныя характарыстыкі
(*) Заўвага: магчыма, існавалі мадэлі і з іншымі частотамі. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia