Jay & the Americans
Jay and the Americans (Джэй энд зэ амерыканс) — амерыканскі вакальны гурт[1]. Група была сфармавана вакол высокага вакалу Дэвіда Блата (выступаў пад псеўданімам Джэй Блэк)[1]. Музычны сайт AllMusic характарызуе калектыў як «вытанчаны, велічны поп-гурт», які ствараў хіты на працягу 1960-х гадоў, і ў якога было «шмат чароўных момантаў у чартах», і апісвае яго стыль як «вакал з уплывам ду-вопа, дагледжаны кароткавалосы выгляд і сумесь поп-рока з опернай сентыментальшчынай». Як піша вэб-сайт, у пэўным сэнсе гурт ўжо на момант свайго стварэння быў «гуртам-дзядком», — настальгічным гуртам у стылі тых, што выконваюць свае старыя песні даўно мінулых гадоў, — бо ён быў створаны на стыку 1950-х і 1960-х гадоў, але гучаў, як нешта з папярэдняга дзесяцігоддзя (1950-х). На момант яе стварэння «гарманічныя вакальныя групы — прынамсі без акампанементу многоваттных электрагітар — ужо пачыналі састарвацца». Нягледзячы на гэта, гурт стаў папулярным, на роўных спаборнічаючы з такімі моднымі выканаўцамі, як Beach Boys, Jan & Dean і Four Seasons. І нават у час Брытанскага ўварвання яго працягвалі актыўна круціць на радыё. Вытрымаўшы тыя цяжкія для амерыканскіх артыстаў часы, гурт яшчэ і нацешыўся рок-н-рольным адраджэннем канца 1960-х гадоў, калі выканаўцы-дзядкі і старыя песні зноў перажылі бум папулярнасці[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia