L-сістэма![]() L-сістэма, сістэма Ліндэнмаера — тып фармальнай граматыкі, які быў распрацаваны для мадэлявання росту раслін венгерскім біёлагам Арыстыдам Ліндэнмаерам у 1968 годзе. L-сістэма складаецца з алфавіта сімвалаў, якія патрэбны для стварэння радкоў, набору правіл, па якім кожны сімвал замяняецца на адпаведны радок, пачатковага радка («аксіёмы»), з якога пачынаецца пабудова, і механізма, які пераўтварае атрыманы радок у геаметрычныя структуры. Структура L-сістэмыПравіла L-сістэмы маюць рэкурсіўную прыроду, таму іх лёгка выкарыстоўваць для апісвання фракталападобных форм. L-сістэмы вядомыя зараз як параметрычныя L-сістэмы, якія азначаюцца як картэж
дзе
Ітэратыўнае развіццё L-сістэмыПравілы граматыкі L-сістэмы прымяняюцца ітэратыўна, пачынаючы з аксіёмы (пачатковага стану), якая з’яўляецца нулявой ітэрацыяй. Усе наступныя ітэрацыі ствараюцца шляхам паралельнага прымянення правілаў перазапісу да вынікаў папярэдніх ітэрацый. Паралельнае прымяненне — гэта замена ўсіх сімвалаў «адразу». Паралельны перазапіс можа таксама выконвацца паслядоўна, а менавіта шляхам паслядоўнага перазапісу сімвалаў злева направа, але вынік захоўваецца ў іншым месцы. Гэта гарантуе, што сімвалы, створаныя шляхам перазапісу, не будуць перазапісаны другі раз у дадзенай ітэрацыі. Прыклады L-сістэмКрывая Коха
Тут F азначае «малюем адрэзак», + азначае «павярнуць налева на 90°», а − азначае «павярнуць направа на 90°»
Фрактальная расліна
Тут F азначае «малюем адрэзак», + азначае «павярнуць налева на 25°», − азначае «павярнуць направа на 25°», а X не адпавядае ніякім дзеянням. На «[» значэння пазіцыі і вугла захоўваюцца ў стэк, а калі сустракаецца «]» бягучыя пазіцыя і вугал скідваюцца і са стэка бяруцца старыя. Пасля кожнага «[» патрэбна ставіць «]», каб не выклікаць перапаўненне стэка. ![]() Фрактальная расліна пасля шостай ітэрацыі
Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia