Less
less — кансольная праграма ў UNIX-падобных сістэмах, якая ўжываецца для прагляду (але не змянення) змесціва тэкставых файлаў на экране. Паказвае файл з магчымасцю пракруткі. less — удасканаленне ўтыліты more. Магчыма і адваротная пракрутка. У адрозненне ад vi (які таксама можна ўжываць для прагляду файлаў), less не мае патрэбы ў чытанні ўсяго файла перад стартам і таму хутчэй працуе з буйнымі файламі. Сінтаксіс каманды: less [параметры] <імя_файла> less можна выклікаць з параметрамі, якія змяняюць паводзіны, напрыклад, колькасць радкоў для адлюстравання аднаго экрана. Гэтыя параметры могуць вар’іравацца ў розных Unix-падобных сістэмах. У той час, калі less адлюстроўвае файл, можна выкарыстоўваць разнастайныя каманды навігацыі. Гэтыя каманды базуюцца на камандах з more і vi, узятых разам. Таксама магчымы пошук у файле. Па змоўчванню, less адлюстроўвае змест стандартнага вываду. Калі вывад перанакіроўваецца на іншы тэрмінал, напрыклад, pipe з іншай каманды, less паводзіць сябе як cat. less быў напісаны Маркам Нудэльманам (Mark Nudelman) і зараз уключаны ў праект GNU. Гэта каманда ўключана ў шматлікія Unix-падобныя сістэмы. Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia