MARA (гранатамёт)
MARA — 78-мм аргенцінскі ручны гранатамёт, спраектаваны і выраблены кампаніяй Fabricaciones Militares (DGFM). Рэактыўны ракетны рухавік для MARA быў распрацаваны CITEFA. ГісторыяУ 1990-х гадах Узброеныя сілы Аргенціны мелі патрэбу ў замене састарэлай супрацьтанкавай зброі блізкага дзеяння, такіх як граната PDEF-40 і гранатамёт C-90, на больш сучасныя і эфектыўныя ўзоры. Першапачаткова планавалася закупіць шведскія гранатамёты AT4, але было вырашана стварыць уласны гранатамёт на аснове замежнага ўзору. Распрацоўкай занялася кампанія Fabricaciones Militares. Праект MARA быў пачаты DGFM у канцы 1990-х гадоў. Гранатамёт распрацоўваўся па новым ваенным патрэбам і патрабаванням. У маі 2005 года гранатамёт паступіў на ўзбраенне арміі Аргенціны. АпісаннеMARA мае даўжыню 700 мм у складзеным стане і 1000 мм у баявым. Калібр гранатамёта 78-мм. Важыць зброя 4,5 кг. У аснове матэрыялу трубы знаходзіцца шкловалакно. У выпадку выкарыстанне навучальных боепрыпасаў можна страляць з адной трубы да пяці разоў. Супрацьтанкавы снарад стабілізаваны плаўніком і прыводзіцца ў рух ротарным рухавіком. Пачатковая хуткасць снарада складае 170 м/с, бронепрабівальнасць — 300 мм, эфектыўная далёкасць стральбы — 200—300 м. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia