MyHeritage
![]() MyHeritage з’яўляецца сямейна-арыентаванай сацыяльнай сеткай і генеалагічным сайтам. Гэта дазваляе ўдзельнікам ствараць уласныя сямейныя вэб-сайты, абменьвацца фатаграфіямі і відэа, арганізоўваць сямейныя святы, ствараць радавыя дрэвы і шукаць продкаў. З больш за 71 мільёнамі карыстальнікаў, MyHeritage з’яўляецца адным з найбуйнейшых сайтаў у галіне сацыяльных сетак і генеалогіі. Магчымасці
Варыянты версій
Family Tree Builder — cамая папулярная ў свеце праграма для даследавання сямейнай гісторыі з бясплатнымі абнаўленнямі. Версія прэміум утрымоўвае пашыраныя опцыі. Smart Matches™ — аўтаматычны пошук для Вашага сямейнага дрэва супадзенняў з мільярдамі профіляў у іншых сямейных дрэвах па ўсім свеце. Адкрыйце для сябе невядомых сваякоў, звяжыцеся з уладальнікамі іншых сямейных дрэў, пацвярджайце і захоўвайце супадзенні. Пошук дрэў — доступ да запісаў мільярдаў профіляў сямейных дрэў. Instant Discoveries™ — магчымасць дадаваць да Вашага сямейнага дрэва ўсяго адным клікам цэлыя галіны з нашай Сусветнай калекцыі мільярдаў сямейных профіляў і гістарычных справаздач. SuperSearch™ — пошукавы механізм з больш за 6,9 мільярдамі гістарычных справаздач і профіляў сямейных дрэў. Складаецца з запісаў пра нараджэнне, шлюб і смерць з 48 краін і самы вялікі ў свеце гістарычны архіў газет. Record Matches — аўтаматычныя адпаведнасці з мільярдамі гістарычных справаздач дапамогуць Вам выняць новую інфармацыю, пашырыць і папоўніць сваё сямейнае дрэва і захаваць аблічбаваныя арыгіналы дакументаў. Record Matches — гэта прылада пошуку гістарычных запісаў пра людзей у вашым сямейным дрэве. Record Detective™ — аўтаматычна пашырайце дакументальныя архівы ад аднаго гістарычнага запісу да іншых падобных запісаў і роднасных сувязяў. ПрыкладанніMyHeritage App — мабільнае дастасаванне для прагляду і рэдагавання свайго дрэва. Family Tree Builder — cамая папулярная ў свеце праграма для даследавання сямейнай гісторыі з бясплатнымі абнаўленнямі. Версія прэміум утрымоўвае пашыраныя опцыі. Храналогія — дазваляе стварыць альбом з храналогіяй сям’і ці чалавека з усімі падзеямі і фатаграфіямі. Кніга жыцця- гэта храналагічны агляд датаваных фота чалавека і яго сем’і. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia