Persea
Persea — род вечназяленых дрэў і кустоў сямейства лаўровыя (Lauraceae). Налічваецца каля ста відаў[1], большай часткай з трапічных рэгіенаў Амерыкі. Найбольш вядомы від — авакада (Persea americana): важная пладовая культура, культывуецца па ўсім свеце дзеля ядомых пладоў. НазваНавуковая назва роду ўтворана ад імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага героя Персея[2]. Філіп Мілер, які выкарыстаў гэта імя пры апісанні дадзенага роду, пазычыў яго ў старажытнагрэчаскіх аўтараў, Тэафраста і Гіпакрата, якія называлі так нейкае егіпецкае дрэва — магчыма, Cordia myxa або які-небудзь від з роду Mimusops[3]. РаспаўсюджваннеРод мае разарваны арэал: каля 70 відаў раслін распаўсюджаныя ў тропіках і субтропіках Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі; адзін від — Persea indica — з’яўляецца эндэмікам Макаранезіі (сустракаецца на Азорскіх і Канарскіх астравах, на Мадэйры, каля 80 відаў растуць ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[4]. Persea americana культывуюць у многіх рэгіенах планеты, у тым ліку ў краінах Карыбскага мора, у Фларыдзе, у Ізраілі, у Афрыцы. Батанічнае апісаннеПрадстаўнікі роду — вечназяленыя хуткарослыя дрэвы вышыней да 30 м, часам кусты. Лісце ў раслін эліптычнае, скурыстае. Кветкі кволыя, у адных відаў двухполыя, у іншых аднаполыя. Пялесткаў шэсць. Тычынак дзевяць. Песцік адзін. Плод — аднанасенная ягада[5]. Мае грушападобную або круглую форму, у некаторых відаў даволі буйная — да прыкладу, у Persea indica даўжыня плоду дасягае 25 см[4]. ВідыНекаторыя віды[6] паводле сайта GRIN (калі не пазначана іншае):
Шэраг відаў, якія раней адносілі да роду Persea, пазней былі перанесены ў іншыя роды:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia