SárgatúróSárgatúró, шаргатуро (літаральны пераклад "жоўты тварог") — венгерскі пачастунак на свята Вялікадня, які прынята гатаваць у каталіцкіх рэгіёнах, напрыклад у Сабольч-Сатма-Беразе[1][2][3]. Звычаі, звязаныя з шаргатуро, уключалі ў сябе прынясенне кошыка з ежай на Велікодную імшу, каб святар асвяціў святочную ежу. У некаторых вёсках асвячоны шаргатуро ў кошыку насілі па хаце, каб адагнаць зло[4]. Гатаванне![]() Змешваюць малако, яйкі і цукар, пасля чаго кіпяцяць сумесь і часта памешваюць, пакуль яна не пачне камячыцца, як тварог. Затым дадаецца ваніль. Калі ўтварыліся камякі, сумесь кладуць у грубую тканіну і адціскаюць, каб выдаліць лішнюю вільгаць. Затым верхнюю частку тканіны перавязваюць стужкай і вывешваюць, каб яна вада сышла і сумесь зліплася.[5] Страву падаюць халоднай з іншымі святочнымі стравамі, такімі як вяндліна, калачы і вараныя яйкі. Акрамя асноўнага рэцэпту, сямейныя рэцэпты могуць вар'іравацца, дадаючы разынкі, альбо карыцу, альбо мушкатовы арэх у якасці дадатковых спецый. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia