SOLID (аб’ектна-арыентаванае праграмаванне)SOLID у праграмаванні — мнеманічны акронім, прапанаваны Майклам Фэзерсам для пяці асноўных прынцыпаў аб’ектна-арыентаванага праграмавання і праектавання[1], якія у пачатку 2000-х сфармуляваў Роберт Марцін.[2][3] Выкарыстанне гэтых прынцыпаў пры распрацоўцы праграмнага забеспячэння паляпшае якасць зыходнага кода праграмы і дазваляе лягчэй падтрымліваць і пашыраць яе на працягу доўгага часу. Прынцыпы SOLID дапамагаюць ідэнтыфікаваць дрэнна напісаны код падчас работы над праграмай і патрабуюць, каб праграміст выконваў рэфактарынг кода, пакуль той не стане разборліва напісаным. Гэта частка агульнай стратэгіі гнуткай і адаптыўнай распрацоўкі . ПрынцыпыS — Single ResponsibilityПрынцып адзінай адказнасці (англ.: Single Responsibility Principle, SRP) сцвярджае, што не павінна існаваць больш адной прычыны для змены класа.[4] O — Open ClosedПрынцып адкрытасці/закрытасці (англ.: Open Closed Principle, OCP) сцвярджае, што «праграмныя сутнасці … павінны быць адкрыты для пашырэння, але закрыты для мадыфікацыі».[5] L — Liskov SubstitutionПрынцып падстаноўкі Барбары Ліскоў (англ.: Liskov Substitution Principle, LSP) сцвярджае, што «аб’екты ў праграме можна замяніць на асобнікі іх падтыпаў так, каб праграма без праблем выконвалася далей».[6] Спадчынны клас павінен дапаўняць, а не змяняць базавы. I — Interface SegregationПрынцып раздзялення інтэрфейсаў (англ.: Interface Segregation Principle, ISP) кажа, што «шмат інтэрфейсаў, спецыяльна прызначаных для кліентаў, лепей за адзін інтэрфейс агульнага назначэння».[7] D — Dependency InversionПрынцып інверсіі залежнасцяў (англ.: Dependency Inversion Principle, DIP) патрабуе, каб залежнасці у кодзе ствараліся ад абстракцый, а не канкрэтных рэалізацый.[8] Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia