Scania
Scania AB — шведскі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і індустрыяльных і марскіх рухавікоў. Штаб-кватэра размяшчаецца ў горадзе Сёдэртэлье, Швецыя. Вытворчасць знаходзіцца ў Швецыі, Францыі, Галандыі, Аргенціне, Бразіліі, Польшчы і Расіі. Гісторыя11 снежня 1891 года, была ўтворана Vagnfabriks-Aktiebolaget I Södertelge — VABIS. Гэты дзень прынята адзначаць як дату заснавання кампаніі Scania[2][3]. У 1900 годзе у Мальмё была заснавана фабрыка Maskinfabriksaktiebolaget Scania («ТАА Машынабудаўнічы завод у Сконе") па вытворчасці ровараў. У хуткім часе Scania таксама пачынае вырабляць аўтамабілі і грузавікі. У 1901 годзе з'явіўся першы легкавы аўтамабіль Scania, а ў 1902 годзе — быў сабраны першы грузавы аўтамабіль. У 1911 годзе адбылося зліццё Scania і Vabis. У сакавіку 1911 года шведскія заводы Vagnfabriks-Aktiebolaget з горада Сёдэртэлье і Scania Maskinfabriks AB з горада Мальмё аб'ядналіся ў акцыянернае таварыства AB Scania-Vabis са штаб-кватэрай у Мальмё. У 1929 годзе кампанія спыніла выпуск легкавых аўтамабіляў. У 1969 годзе адбылося зліццё Scania-Vabis са шведскім вытворцаў авіятэхнікі і аўтамабіляў SAAB, што прывяло да стварэння канцэрна Saab-Scania. У 1995 годзе Scania зноў стала незалежнай кампаніяй. У 2006 годзе буйны пакет акцый Scania набывае вытворца цяжкіх грузавікоў — MAN SE, а ў 2008 канцэрн Volkswagen стаў асноўным уладальнікам Scania. Уласнікі і кіраўніцтваНайбуйнейшыя акцыянеры на кастрычнік 2011 года: Volkswagen AG (70,94%), MAN (17,37%). ДзейнасцьУ 2005 Scania выпусціла 52567 грузавікоў і 5816 аўтобусаў. Выручка за гэты год склала $ 7,97, чысты прыбытак - $ 587 млн. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia